Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Троіцкая (Белая). Чашніцкі раён, в. Белая Царква

Сапраўднай жамчужынай не толькі Чашніччыны, але і ўсёй беларускай архітэктуры ранняга барока з'яўляецца Свята-Троіцкая (Белая) царква. Дарэчы, наконт даты заснавання царквы да нашага часу не змаўкаюць спрэчкі. Маскоўскі даследчык Р. Раманаў лічыць, што Троіцкую царкву ў Чарэйскім манастыры пабудаваў знакаміты італьянскі архітэктар Арыстоцель Фіараванці ў 70-я гг. XV ст., які пабудаваў Успенскі сабор у Маскве.

У «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць» ёсць звесткі аб тым, што царкву пабудаваў у пачатку XVI ст. Багдан Сапега.

І, нарэшце, у сваёй кнізе «Памяць. Чашніцкі раён» Н. Т. Кіндзяева, абапіраючыся на гістарычныя дакументы, сцвярджае, што Троіцкая царква ў манастыры пабудавана ў канцы 90-х гадоў XVI ст. Львом Сапегам. Гэтае спрэчнае пытанне патрабуе далейшага даследавання і канчатковага высвятлення. Тым не менш, у большасці гістарычных крыніц датай заснавання царквы згадваецца 1599 год і большасць гісторыкаў згаджаюцца з гэтай датай.

У царкве мелася копія вядомага наўгародскага абраза «Маці Божай Знаменне», перададзеная ў 1640 годзе з Ружан сынам канцлера Казімірам Сапегам.

Храм аднавежавы, зальнага тыпу, спачатку меў вялікую паўкруглую апсіду (разбурана). Высокая трох'ярусная квадратная ў плане вежа-званіца ўзвышаецца над храмам. Званіца мела абарончае значэнне. Таўшчыня яе сцен складала ад 1,75 да 2 м. Яна была завершана шматгранным купалам (разбураны) і крыжом (зняты мясцовымі камсамольцамі ў 20-я гг. XX ст). Асноўны, прамавугольны ў плане аб'ём храма большы за аб'ём званіцы. Бакавыя сцены расчлянёны масіўнымі пілястрамі, два сярэднія звязаны аркай і ўтвараюць шырокі партал. Сцены вежы і асноўнай залы прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Вышэйшым дасягненнем інжынерна-будаўнічай думкі таго часу з'яўляецца дакладна разлічанае цаглянае скляпенне, якое перекрывае залавую прастору пралётам у 11 м і абапіраецца на сцены без бачных металічных сцяжак.

Вялікі пралёт «платападобнага» храма, павольныя выгібы скляпення, характар яго злучэнняў, увесь «узвышаны» абрыс храма сведчыць аб высокай кваліфікацыі дойлідаў, якія яго стваралі, і з'яўляецца пацверджаннем высокага ўзроўню архітэктурнай школы Беларусі той эпохі. Вельмі прыгожа і арганічна ўпісваецца гэты храм у навакольнае асяроддзе, ствараючы ўражанне адзінага зліцця з хараством прыроды.

Невядомы дойлід храма спалучаў дасягненні італьянскай архітэктуры з духоўнасцю Беларусі. Царква выглядае глыбока народнай, яна зліваецца з далёкай заазёрнай панарамай і адначасова дамінуе над азёрным спакоем.

На вялікі жаль, час і людзі не пашкадавалі святыню. Вокны, дзверы, дахавае пакрыццё зніклі, абразы былі спалены ў 1932 годзе. Апсіда разабрана, пачалі разбіраць кладку ніжэй ваконных праёмаў. Прыродныя з'явы «дапамагаюць» знішчыць напаўразбураную царкву.

 

Свята-Троіцкая(Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая(Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСвята-Троіцкая (Белая) царква. Чашніцкі раён, в. Белая Царква. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Асіноўскі, С. М. Таямніца Свята-Троіцкай царквы / С. Асіноўскі // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2018. – № 4. – С. 154–162.

2. Белая царква // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 38–40.

3. Матвеев, А. Кто поможет в восстановлении древней белорусской святыни? / А. Матвеев // Народнае слова. – 2000. – 5 верас. – С. 5.

4. Міцянін, А. А. Троіцкая царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 444.

5. Палескі, А. Белая царква / А. Палескі // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2006. – 31 студз. – С. 3 ; 7 лют. – С. 3 ; 14 лют. – С. 3.

6. Рублеўскi, С. Таямнiца Арыстоцеля Фiяраванцi / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 1997. – 30 студз. – С. 5.

7. Торбина, И. Во власти тайн Белой Церкви / И.Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2011. – 23 жн. – С. 5.

8. Чарэйскі манастыр. Свята-троіцкая (Белая) царква // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 68–71.

9. Чарэйскі манастыр Святой Тройцы // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 38–40.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Спроектировал ли храм чашникской Череи знаменитый итальянский зодчий Аристотель Фьорованти