Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Чашніцкі раён, г. Чашнікі
- Подробности
- Створана 03.12.2019 15:23
- Адноўлена 03.12.2019 10:53
Царква знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1843–1845 гг. з цэглы. Адлюстравана на малюнку Н. Орды 1876 года.
Помнік архітэктуры класіцызму. Крыжовы план храма фарміруюць прамавугольныя крылы трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсіды. Сяродкрыжжа завершана сферычным купалам на магутным цыліндрычным светлавым барабане. Над трапезнай узвышаецца чацвярык званіцы, грані якой адкрыты арачнымі прасветамі. Галоўны фасад аформлены вынасным тасканскім 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам, якімі завершаны і крылы прыдзелаў. З арсенала класічнай архітэктуры выкарыстаны пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з плоскім фрызам.
У залу храма адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія арачныя прасветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсіда і трапезная. Скляпенні аздоблены адноўленай у 1970 г. фрэскавай размалёўкай з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы евангелістаў, у алтары «Богаяўленне», на сценах – евангельскі цыкл. Абразы XVIII–XIX стст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэнне», «Феадосій Угліцкі», «Спас Пантакратар».
ЛІТАРАТУРА
1. Торбина, И. Тропою веры и любви / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 26 ліп. – С. 2.
2. Чашникская Спасо-Преображенская церковь // Туристические регионы Беларуси: энциклопедия / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 199.
3. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга (Чашнікі) // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 419–420.
4. Язёнок, Т. Возлюби себя и ближнего своего / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 30 жн. – С. 5.
СПАСЫЛКІ