Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя

Свята-Міхайлаўская царква (царква ў імя святога Архангела Міхаіла) у в. Чарэя была пабудавана ў пачатку XVII ст. Львом Сапегам як уніяцкі храм, прыхаджанамі якога былі як праваслаўныя, так і каталікі. Пасля пажару 1650 года царква была адноўлена, пасля чаго набыла ўсе рысы каталіцкага касцёла ўзору позняга барока (пры перадачы Чарэі ў склад Расійскай імперыі яна была названа польскім мястэчкам).

У 1828–1839 гг. пры актыўнай падтрымцы польскай грамадскасці ў Чарэі для цудатворнай іконы Архангела Міхаіла быў узведзены вялікі касцёл (у два разы большы за царкву, пабудаваную Львом Сапегам). Уніяты да таго часу мірна падзяляліся на дзве абшчыны – праваслаўную і каталіцкую. Міхайлаўская царква была перададзена праваслаўным і адпаведна пазнала пераўтварэнні, але без значных пераробак.

Царква – помнік архітэктуры ранняга барока. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з макаўкай, над фасадам – 4-граннай шатровай званічкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі і аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках і па вуглах. Алтар у ёй знаходзіцца з заходняга боку і мае форму не апсіды, а размешчаны ў звужаным тарцы; уваход у царкву – з усходняга боку. У такім выглядзе храм функцыянаваў да яго закрыцця.

У 1935 годзе храм зачынілі. У 1942–1943 гг. рэлігійныя службы ў гэтым храме ўзнавіліся і спрыялі актывізацыі патрыятычных пачуццяў мясцовых жыхароў. Пасля вайны ў будынку храма размясцілі калгасны, потым саўгасны склад.

З канца 90-х гг. XX ст. набажэнствы праходзяць зноў – ужо ў царкве святога Архангела Міхаіла (праўда, пакуль што незразумела, калі і пры якіх абставінах храм памяняў тытул). Аднак пасля нядаўняй рэстаўрацыі святыня выглядае так, што прасачыць пераемнасць архітэктурнай традыцыі даволі складана.

 

Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Царква ў імя святога Архангела Міхаіла. Чашніцкі раён, в. Чарэя. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Матвеев, А. Кто поможет в восстановлении древней белорусской святыни / А. Матвеев // Народнае слова. – 2000. – 5 верас. – С. 5.

2. Раманаў, Р. Чарэйскія святыні / Р. Раманаў // Мастацтва. – 2000. – № 6. – С. 33–35.

3. Царква ў імя святога архангела Міхаіла (Чарэя) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 419.