Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Талачынскі раён, г. Талачын

Храм быў узведзены ў 1604 годзе для праваслаўных на сродкі канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.

У 1768–1779 гг. на месцы храма пабудавалі ўніяцкую царкву і манастырскі корпус.

У 1776 годзе пры храме працавала нядзельная школа, якая пазней была ператворана ў духоўнае павятовае вучылішча.

Манастыр быў значна пашкоджаны падчас вайны 1812 года. У 1836 годзе святыню вярнулі праваслаўным. У 1993 годзе царкву адрэстаўрыравалі.

У 2004 годзе пачаў дзейнічаць Пакроўскі жаночы манастыр.

Царква – помнік архітэктуры віленскага барока. Трохнефавая двухвежавая базіліка з двума сакрысціямі абапал прамавугольнай апсіды. Галоўны ўсходні фасад расчлянёны на тры пласты, якія адпавядаюць падзелу храма на тры нефы. Над вытанчана прафіляваным хвалістым карнізным поясам фасада ўзвышаюцца дзве бакавыя трох'ярусныя чацверыковыя вежы з цыбулепадобнымі купаламі і фігурны шчыт паміж імі, таксама з галоўкай у завяршэнні. Аналагічным шчытом завершана атыкаваная сцяна апсіды. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Барочную пластычнасць архітэктуры храма надаюць ступеньчатыя пілястры, раскрапаваныя слаістыя карнізы, фігурныя сандрыкі, гарызантальная рустоўка.

Унутраная прастора 4 магутнымі крапаванымі пілонамі і перакінутымі цераз іх аркамі расчлянёна на тры нефы, перакрытымі крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Апсіда, перакрытая цыліндрычным скляпеннем, вылучана мураваным алтаром XVIII ст. (застаўлены драўляным іканастасам XIX ст.). У паўночна-ўсходняй частцы залы хоры. Падпружныя аркі, антаблементы, адхілы аконных праёмаў аздоблены паліхромнай арнаментальнай размалёўкай. Абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» (сярэдзіна XVII ст.), «Святыя Пётр і Павел» (XVIII ст.), «Мікалай Цудатворац» (канец XVIII ст.).

На поўдзень ад храма стаіць манастырскі корпус. У ім размяшчаліся трапезная, жыллё манахаў і «цёплая» царква. Прамавугольная ў плане двухпавярховая пабудова ў стылі барока. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах і пілястрамі ў прасценках. Тарцовы фасад завершаны фігурнымі франтонамі.

Каля дарогі да храма ўсталяваны паклонны крыж. Яго ў падарунак талачанам даслалі прыхаджане з сібірскага Белаярска.

 

Сучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byІнтэр’ер царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byМанастырскі корпус царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byМанастырскі корпус царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаклонны крыж ля царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Фотаздымак з сайта http://www.natal.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Помнік архітэктуры просіць дапамогі / В. Бірукоў // Сцяг Ільіча (Талачын). – 1997. – 27 верас. – С. 2

2. Лебедева, О. Где, как факелы, горят золотые купола... / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 29 сент. – С. 20.

3. Пукшанский, А. Родники... из-под алтаря / А. Пукшанский // Звязда. – 2017. – 16 мая. – С. 8.

4. Рыжкова, Н. Святыню увенчают купола / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2013. – 19 нояб. – С. 1.

5. Свята-Пакроўскі храм / падрыхт.: В. Бірукоў, І. Пікулік // Наша Талачыншчына. – 2009. – 19 верас. – С. 3.

6. Середа, Е. Бесценный дар от наших предков / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2017. – 19 крас. – С. 2.

7. Толочинский покровский монастырь базилиан // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 516–517.

8. Филатова, Е. Н. Толочинский базилианский мужской монастырь. 1765–1834 гг. / Е. Н. Филатова, Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 545–548. – (Древнейшие города Беларуси).

9. Храм Покрова Пресвятой Богородицы // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 28–29.

10. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы і манастыр (Талачын) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 392–393.

11. Якімовіч, Ю. А. Манастыр базыльян (Талачын) / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 411.