Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Талачынскі раён, в. Манастыр

Храм быў пабудаваны ў 1896 годзе на сродкі Піліпа Стэфанавіча Ляшко.

У ведамасці пра Няклюдаўскі Барысаглебскі мужчынскі манастыр за 1916 год сказана: «Неклюдовская Борисоглебская пустынь находится в Сенненском уезде Могилевской губернии при реке Усвейка между селом Неклюдово и деревнями Яново и Узносное в 27 верстах от уездного города Сенно и в 25 верстах от железнодорожных станций Коханово и Толочин. Устроено блаженной памяти действительным статским советником Филиппом Лешко в принадлежащем ему имении Неклюдово, каковое со всеми земельными угодьями и постройками пожертвовано им в обеспечение сей пустыни. Учреждена пустынь определением Святейшего Синода от 30 марта 1885 года за № 1095, открытие последовало 1 октября 1899 года».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі манастыр закрылі, але ў адной з трох цэркваў пры ім, пачынаючы з 1941 года, зноў праходзілі богаслужэнні. Напрыканцы ж 1962 года закрылі і яе. Са службовай перапіскі таго года: «Церковь не представляет собой ценность как памятник архитектуры, посещаемость низкая (в среднем 150–200 человек), крещений в 1959 году было 101, в 1960 г. – 83, за 6 месяцев 1961 года – 40. Венчаний за эти годы не совершалось. Доходы снизились так, что церковь не может функционировать. Из всего вышесказанного следует, что общину необходимо снять с регистрации, а церковь – с учёта. Здание храма передать совхозу "Рыдомльский" под клуб». Пасля гэтага ў будынку царквы размяшчаўся клуб, потым – збожжасховішча.

Новае жыццё ў храм удыхнуў 2005 год, калі пачаліся работы па яго аднаўленні. У 2009 годзе адбылося асвячэнне храма з удзелам архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

З'яўляецца помнікам архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Вырашана паводле кананічнай планіровачнай схемы: 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі.

У сілуэце храма пануюць шацёр званіцы з макаўкай і высокі 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай над 4-схільным дахам малітоўнай залы. Атынкаваныя фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны карнізам з аркатурным фрызам, фланкіраваным вуглавымі лапаткамі.

 

 

Царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы падчас рэстаўрацыі (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта https://fotoobzor.wordpress.comСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byСучасны будынак царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byЦарква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы падчас рэстаўрацыі (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byЦарква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы падчас рэстаўрацыі (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byЦарква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы падчас рэстаўрацыі (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byЦарква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы падчас рэстаўрацыі (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byІнтэр’ер храма (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПаўразбураная царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byІнтэр'ер храма (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byІнтэр'ер храма (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта https://ok.ruІнтэр'ер храма (в. Манастыр). Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Возрождение через любовь к родной земле / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2005. – 22 чэрв. – С. 1.

2. Снараў, І. Няклюдаўскі манастыр / І. Снараў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 26 верас. – С. 4.

3. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Манастыр) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 253.