Царква Петрапаўлаўская.Талачынскі раён, в. Буторы
- Подробности
- Створана 03.02.2020 15:23
- Адноўлена 03.02.2020 11:09
Петрапаўлаўская царква пабудавана ў 1907 годзе ў в. Буторы.
Гэта быў даволі вялікіх памераў драўляны храм сінаідальнага тыпу, пастаўлены на каменным падмурку.
Крыжападобная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы сфарміравана асноўным зрубам, пяцігранным алтарным зрубам і трапезнай з уваходным бабінцам, над якім раней узвышалася званіца з востраверхім шатром і глаўкай.
Сцены з брусоў не маюць шалёўкі і прарэзаны вялікімі вокнамі з прафіляванымі ліштвамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).