Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Руіны драўлянай царквы. Талачынскі раён, ля в. Рэчкі

Руіны драўлянай царквы размешчаны на могілках паміж вёскамі Рэчкі і Галошава.

Па стылявых характарыстыках адносяцца да канца XVIII – пачатку XIX стст.

Храм складаўся з двух прамавугольных зрубаў аднолькавай вышыні, асноўнага і алтарнага, накрытых агульным дахам.

Сцены мелі традыцыйную для беларускага храмабудаўніцтва вертыкальную шалёўку дошкамі з нашчыльнікамі.

Уваход быў аформлены невысокім ганкам: двухсхільным дахам на двух слупах.

Архіўныя дакументы вёскі Галошава згадваюць дзве царквы. Адна з іх у імя святога Духа, названа ў дакуменце 1784 года, паўторна згадваецца ў 1905 годзе як драўляная, крытая гонтай. Паблізу знаходзілася другая царква ў імя святога Барыса і Глеба, пабудаваная ў 1803 годзе. У 1812 годзе Барысаглебскую царкву спалілі французы, а на яе месцы ў 1830 г. была пабудавана новая драўляная царква, якая таксама згадваецца ў дакументах 1908 года.

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі захавалася справа аб адкрыцці пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Галошаве праваслаўнага прыхода і пераносе ў 1947 годзе на вясковыя могілкі драўлянай царквы.

Верагодна, што менавіта гэты храм знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

 

Руіны драўлянай царквы паміж вёскамі Рэчкі і Галошава. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРуіны драўлянай царквы паміж вёскамі Рэчкі і Галошава. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).