Царква ў імя святога прарока Іллі. Шаркаўшчынскі раён, в. Ёды
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 09.03.2020 10:09
Свята-Ільінская царква ў в. Ёды размешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва на месцы ранейшага храма (упамінаецца ў 1880 годзе). Дзейнічае.
Помнік народнага дойлідства. Працяглы прамавугольны зруб пераходзіць у 3-сценную апсіду, над якой 2-схільны гонтавы дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. Галоўны плоскасны фасад завершаны 3-вугольным франтонам з фігурнай шалёўкай i слыхавым аконным праёмам па цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.
Унутры перагародкай вылучаны вузкі прытвор, апсіда – драўляным 1-ярусным іканастасам простай работы, царскія вароты якога маюць 4 авальныя клеймы з выявамі евангелістаў.
Абразы: «Святы Сімяон Богапрыемец», «Святы Васіль i Аляксандр Heўскі», «Архангел Гаўрыіл» i «Архангел Mixaіл» (канец XVIII – пачатак XIX стст.).
ЛІТАРАТУРА
1. Свята-Ільінская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 444.
2. Свята-Ільінская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 80.