Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы размешчана на паўднёвай ускраіне пасёлка, на беразе р. Дзісна. Пабудавана ў 1912 годзе з дрэва (праект 1907 г. губернскага епархіяльнага архітэктара Шпакоўскага). Паводле загаду імператарскай археалагічнай камicii папярэдні драўляны храм 1639 года быў захаваны i перанесены на новае месца.

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: прытвор са званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі.

Асноўны аб'ём завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры гранi барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыяганальнымі сцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі i завершана макаўкай. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода завершаны 2-схільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка: вертыкальная ва фрызавай i цокальнай частках, гарызантальная – на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформлены фігурнымі разнымі ліштвамі.

Абразы XVIII–XIX стст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Уcix Смуткуючых», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на троне», «Апостал Павел», «Апостал Пётр», «Святы Мікола», «Узнясенне Гасподне», «Маці Божая з дзіцем», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Праабражэнне», «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», «Успенне Багародзіцы», «Віленскія пакутнікі», «Раство Хрыстова», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў».

 

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў г. п. Шаркаўшчына. Фотаздымак з сайта http://sobory.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 444–445.

2. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 208.

3. Рыбакова, Т. Доўгае і прыгожае жыццё храма / Т. Рыбакова // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2007. – 9 чэрв. – С. 2.

4. Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 34.

5. Шарковщинская Свято-Успенская церковь // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 200–201.