Царква ў імя святога прарока Іллі. Шаркаўшчынскі раён, в. Шкунцікі
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 09.03.2020 10:47
Свята-Ільінская царква ў в. Шкунцікі размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1825 годзе з цэглы як касцёл. Пераасвячоны ў праваслаўную царкву пасля 1863 года.
Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове XIX ст. набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Tpoxi пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай i 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі.
Малітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем. Над прытворам на 2 пілонах размешчаны хоры.
Іканастас, абразы XIX ст.: «Зняцце з крыжа», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Святы Мікола», «13 Святаў», «Уседзяржыцель на троне», «Хрыстос з гладышом».
ЛІТАРАТУРА
1. Ільінская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 463.
2. Свята-Ільінская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 445.
3. Свята-Ільінская царква / Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 209–210.
4. Свята-Ільінская царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 427–428.
5. Церковь святого пророка Илии // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н.И. Степаненко, В.Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 34.