Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Перамянення Гасподняга. Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы

Касцёл Перамянення Гасподняга размешчаны ў цэнтры аграгарадка. Пабудаваны ў 1787 годзе з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка Ігнація Зрыні-Шырына. Размешчаны насупраць сядзібна-паркавага ансамбля на беразе р. Дзісна. У 1940-я гг. закрыты. Вернуты вернікам у 1988 годзе.

Помнік архітэктуры «віленскага барока». Храм падоўжанай сіметрычна-восевай ярусна нарастаючай кампазіцыі, якую фарміруюць прамавугольны ў плане неф i акруглая апсіда з нізкімi бакавымі сакрысціямі. Франтальны фасад вырашаны пластычнай архітэктурнай кулісай вертыкальна накіраванай кампазіцыі. Ажурнасць i скульптурнасць 5-ярусных чацверыковых вежаў дасягаецца выкарыстаннем скразных лучковых i арачных праёмаў, круглых люкарнаў, вуглавых лапатак, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Паміж вежамі размешчаны высокі фігурны шчыт з пілястравым порцікам. Пластычна насычаны галоўны фасад кантрастна спалучаецца з плоскаснымі сценамі асноўнага аб'ёму храма. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны лучковыя сандрыкі, рустыка, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы. Уваход аформлены порцікам.

Унутры неф храма перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з люнетамі высока ўзнятых лучковых аконных праёмаў, пераходзіць у прастору 5-граннай алтарнай часткі. Па перыметры залы праходзіць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны ляпнымі выявамі галовак пуцці, раслінным арнаментам. Сцены расчлянёны канеліраванымі пілястрамі. Над вузкім нартэксам на 2 слупах, аркадзе i крыжовых скляпеннях узнесены выгнутыя дугой хоры, дэкарыраваныя канеліраванымi пілястрамі, паміж якімі ракайльнае пано з ляпнымі выявамі музычных інструментаў. Убранне інтэр'ера дапаўняе арнаментальна-раслінная размалёўка верхняй часткi сцен i падпружных арак.

 

Касцёл Перамянення Гасподняга ў аг. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 445–446.

2. Касцёл Перамянення Гасподняга // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 91–92.

3. Костел Благовещения Найсвяцейшей Девы Марии // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 36.