Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Святога архангела Міхаіла. Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі

Касцёл Святога архангела Міхаіла знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудаваны ў 1744–1756 гг. з цэглы пры кляштары піяраў. Кляштар icнаваў у 1741–1832 гг. Заснаваны ўладальнікам Лужкоў полацкім кашталянам Валерыянам Жабам, які ахвяраваў iм фальварак Bіснік, пляц пад кляштар i калегіум (у яго гонар называўся Валерыянскім), парк i школу (дзейнічала з 1744 г., пазней вучылішча). Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У 1832 годзе кляштар валодаў 13 вёскамі i 330 сялянамі.

У 1843 годзе касцёл перабудаваны пад праваслаўную царкву i абкружаны бутавай агароджай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты. У 1988 годзе вернуты вернікам, адноўлены i дзейнічае.

Помнік архітэктуры позняга барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыі, багаццем аб'ёмнай i дэкаратыўнай пластыкі. 2-вежавы 1-нефавы храм з выцягнутай акруглай апсідай, да якой па баках сіметрычна далучаны нізкія сакрысціі. Тарцы 2-схільнага даху аформлены фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацверыковыя вежы павернуты вуглом да цэнтральнай увагнутай плоскасці галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзелены на 3 ярусы, iнтэнсіўна крапаваныя пілястрамі. Пабеленыя вуглавыя i прасценачныя пілястры акаймоўваюць архітэктурныя масы i надаюць будынку графічную выразнасць. Разнастайныя праёмы з лучковымі, паўцыркульнымі i фігурнымі арачнымі завяршэннямі аформлены тонкапрафіляванымі ліштвамі, хвалістымі броўкамі. Дэкаратыўнае вырашэнне ўзбагачаецца 2-колернай тынкоўкай сцен i ордэрнай пластыкай.

У інтэр'еры неф i апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены раскрапаваны паўкалонамі на высокіх пастаментах i з капітэлямі з лісця аканта, валют i галовак пуцці. Адхілы выcoкix арачных аконных праёмаў, прасценкі, скляпенні ўпрыгожаны арнаментальнай размалёўкай. Пластыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр'ера – 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, упрыгожаныя драўлянай скульптурай. Над уваходам – хоры, абмежаваныя хвалістым парапетам.

 

Касцёл Cвятога архангела Міхаіла ў аг. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Святога архангела Міхаіла і кляштар піяраў // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 198–199.

2. Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Лужкі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 446.

3. Костел Святого Михаила Архангела // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 36.

4. Міхайлаўскі касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 461.