Касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 09.03.2020 15:23
- Адноўлена 10.03.2020 14:59
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа размешчаны ў цэнтры гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Пабудаваны ў 1992–1995 гг. з цэглы. Прамавугольная ў плане трохнефавая 1-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай. На фасадзе выступае трох'ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Вальмавае пакрыццё апсіды завершана 4-граннай сігнатуркай.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 372.