Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл святога Язафата Кунцэвіча. Расонскі раён, г. п. Расоны

У 2005–2010 гг. адбывалася будаўніцтва касцёла святога Язафата Кунцэвіча ў г. п. Расоны.

Касцёл быў асвечаны ў гонар уніяцкага архіепіскапа Полацка Язафата Кунцэвіча (1580–1623).

Кунцэвіч Язафат (Уладзімір Валынскі) – беларускі ўніяцкі царкоўны і палітычны дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры праваслаўным Віленскім Троіцкім манастыры. У 1599 годзе прыняў унію. З 1604 года – манах базыльянскага ордэна, у 1608 годзе пасвячоны ў святары. У 1613–1617 гг. – настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. У 1618–1623 гг. – архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596 года на старабеларускай і польскай мовах. Актыўна распаўсюджваў уніяцтва. У 1623 годзе быў забіты ў час паўстання ў Віцебску. У 1867 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой.

У абліччы храма прысутнічаюць элементы готыкі.

Пасля заканчэння асноўных будаўнічых работ сцены касцёла былі распісаны сюжэтамі, якія ўзыходзяць да творчасці італьянскага мастака Джота Бандоне.

У адну са сцен быў умураваны фрагмент храма, які ў мінулым часе знаходзіўся ў в. Гарбачэва, але пры савецкай уладзе быў разбураны.

У в. Гарбачэва ў XVIII–XIX стст. існавала місія полацкіх езуітаў. На мяжы XIX–XX стст. на пагорку быў пабудаваны касцёл з часанага каменю.

2-вежавы храм меў неараманскую архітэктурна-стылёвую трактоўку, асноўнай архітэктурнай тэмай якой быў арачны праём акон і экседраў. Невялікі галоўны алтар быў вырашаны ў стылі неакласіцызму ў выглядзе двухкалоннага з антаблементам абрамлення абраза.

У касцёле святога Язафата Кунцэвіча вежу ўпрыгожвае крыж, які мясцовыя жыхары выратавалі падчас знішчэння касцёла ў в. Гарбачэва. Пасля рэстаўрацыі ён стаў сімвалам адраджэння каталіцкай веры на Расоншчыне.

 

Касцёл святога Язафата Кунцэвіча. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКасцёл святога Язафата Кунцэвіча. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byУнутраны роспіс касцёла святога Язафата Кунцэвіча. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 174.

2. Костел Святого Иосафата Кунцевича // Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – С. 10.

3. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

4. Місевіч, В. Свята ў Расонах / В. Місевіч // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 30 верас. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Костел Святого Иосафата Кунцевича. Сайт «Планета Беларусь»