Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Святога Юзафа і Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Расонскі раён, в. Гарбачэва

Касцёл Святога Юзафа і Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны на пагорку ў в. Гарбачэва на Расоншчыне на мяжы XIX–XX стст. з часанага каменю.

Некалі тут існавала місія полацкіх езуітаў.

Двухвежавы храм меў неараманскую архітэктурна-стылёвую трактоўку. Асноўная архітэктурная тэма – арачны праём акон і экседраў.

Невялікі галоўны алтар быў вырашаны ў стылі неакласіцызму ў выглядзе двухкалоннага з антаблементам абрамлення абраза.

 

 

Касцёл Святога Юзафа і Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Фота пачатку ХХ ст. Расонскі раён, в. Гарбачэва. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org/Галоўны алтар у касцёле Святога Юзафа і Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Расонскі раён, в. Гарбачэва. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 174.

2. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.


СПАСЫЛКІ

Строительство православных храмов на Россонщине