Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Расонскі раён, в. Горкі

У 1873 годзе ў в. Горкі на Расоншчыне паводле зацверджанага Святым Сінодам «нармальнага» праекта была пабудавана Святаўспенская царква з дрэва.

У 1903 годзе побач з царквой быў пабудаваны драўляны аднапавярховы будынак царкоўнапрыходской школы на 14 аконных праёмаў, які быў накрыты гонтавым дахам.

Твор архітэктуры сінаідальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Драўляны «халодны» храм на мураваным падмурку знадворку і ўнутры быў ашаляваны дошкамі, пакрыты бляшаным дахам непрыкметнага зялёнага колеру.

Сілуэт яруснага будынка ўзбагачала пластычнае шматкупалле – вялікі купал над цэнтральным зрубам «падтрымліваўся» чатырма малымі «апостальскімі» галоўкамі. Адна галоўка вянчала званіцу на галоўным фасадзе, партатыўная макаўка ўпрыгожвала апсіду.

Ашаляваныя сцены зрубаў былі расчлянёны дзесяццю велізарнымі вокнамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

2. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 238.

3. Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 482.

 

СПАСЫЛКІ

Строительство православных храмов на Россонщине