Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Святога прарока Іліі. Расонскі раён, в. Мурагі

У 1846 годзе была пабудавана драўляная Ільінская царква ў в. Мурагі на Расоншчыне.

У 1888 годзе побач з царквой быў пастаўлены драўляны дом святара ў традыцыях сялянскага жыллёвага будаўніцтва.

Твор народнага дойлідства. Зрубы на мураваным падмурку былі накрыты бляшанымі дахамі зялёнага колеру і завершаны двума купаламі – над цэнтральным аб'ёмам і званіцай.

Абшытыя дошкамі фасады чляніліся 12 аконнымі праёмамі.

У 1910 годзе адзначалася як струхнелая. Не захавалася.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

2. Свята-Ільінская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 272.

3. Царква ў імя святога прарока Іліі // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 546.

 

СПАСЫЛКІ

Строительство православных храмов на Россонщине