Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла. Расонскі раён, аг. Клясціцы
- Подробности
- Створана 13.04.2020 10:23
- Адноўлена 13.04.2020 11:49
У 1826 годзе была пабудавана Петрапаўлаўская драўляная царква ў в. Клясціцы на Расоншчыне.
Страхавая ацэнка 1910 года так апісвае яе: «Драўляная на мураваным фундаменце, унутры і знадворку ашалявана дошкамі і афарбавана алейнай фарбай, пакрыта жалезам зялёнай афарбоўкі».
Асноўны зруб быў завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і макаўкай над званіцай.
Побач з царквой стаялі дом святара, пабудаваны ў 1888 годзе, і драўляны дом псаломшчыка.
У пачатку ХХ ст. царкоўны прыход налічваў 1210 вернікаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.
2. Свята-Петра-Паўлаўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 254–255.
3. Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 514.
СПАСЫЛКІ