Царква ў імя святых пакутнікаў Барыса і Глеба. Расонскі раён, в. Гарбачэва
- Подробности
- Створана 13.04.2020 10:23
- Адноўлена 13.04.2020 11:53
У 1897 годзе ў в. Гарбачэва на Расоншчыне была ўзведзена Барысаглебская царква з дубовага бруса на бутавым падмурку.
Храм быў ашаляваны звонку і ўнутры дошкамі, дах пакрыты бляхай зялёнага колеру.
Габарыты будынка (даўжыня – 9, шырыня – 7,5, вышыня да верху карніза – 3 сажні) не выходзілі за афіцыйна зацверджаныя памеры.
Над царквой ўздымаліся дзве цыбулепадобныя галоўкі – адна над званіцай, другая над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага зруба.
Сцены праразалі 6 вялікіх і 4 маленькія аконныя праёмы.
У «халодным» інтэр'еры храма алтарная прастора аддзялялася драўляным трох'ярусным іканастасам, які разам з храмам ацэньваўся ў 5000 рублёў.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.
2. Свята-Барыса-Глебская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 237.
3. Царква ў імя святых пакутнікаў Барыса і Глеба // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 479.
СПАСЫЛКІ