Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Расонскі раён, в. Галоўчыцы
- Подробности
- Створана 13.04.2020 10:23
- Адноўлена 13.04.2020 11:55
У 1803 годзе была пабудавана царква з дрэва ў в. Галоўчыцы на Расоншчыне.
Твор народнага дойлідства.
У сілуэце храма вертыкальна панавалі дзве цыбулепадобныя галоўкі пад гонтавымі карычневага колеру дахамі апсіды і званіцы.
Сцены храма звонку і ўнутры былі абшыты дошкамі і пакрыты алейнай фарбай. Чляніліся 16 вялікімі і 2 малымі аконнымі праёмамі.
Царква мела 2 уваходы.
Апсіда ўнутры вылучалася драўляным 1-ярусным іканастасам.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.
2. Свята-Мікалаеўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 236.
3. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 478.
СПАСЫЛКІ