Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Узнясення Гасподняга. Расонскі раён, г. п. Расоны

Царква ў гонар Узнясення Гасподняга знаходзіцца на паўднёвай ускраіне г. п. Расоны.

У 1871 годзе храм быў пабудаваны з бутавага каменю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны падчас фашысцкай акупацыі будынак храма быў часткова разбураны. Да 1990-х гадоў быў занядбаны, паступова прыходзіў у заняпад.

У 1992 годзе храм быў адрэстаўрыраваны. У царкве ў гонар Узнясення Гасподняга аднавіліся богаслужэнні.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пакаты 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму храма завершаны 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на 8-гранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з захаду на ўсход планіровачнай восі да храма далучаюцца 2-ярусная, завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі.

Галоўны ўваход вырашаны цяжкай па прапорцыях, прысадзістай навіссю-рундуком на 2 бочкападобныя прысценныя калоны – характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў XVII ст.

Царква будавалася «халоднай» (без грубак). Па цэнтры пакрыта бляшаным дахам.

Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхроміяй – спалучэннем чырвонай цэглы архітэктурнага дэкору з бутавай муроўкай сцен, серабрыста-бляшанага даху з белымі барабанамі купалаў (да 2011 года).

У 2006 годзе праводзілася даследаванне дахавай канструкцыі, якое паказала, што драўляныя асновы патрабуюць хутчэйшага рамонту. У 2007–2011 гг. – рэстаўрацыйныя работы па рэканструкцыі даху купальнай царквы.

Паводле архіўных дадзеных, праваслаўны храм у г. п. Расоны будаваўся ў гонар нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У сучасны час быў асвечаны ў гонар Узнясення Гасподняга. Гістарычна купалы фарбаваліся ў блакітны колер, які з'яўляецца атрыбутам свята нараджэння Прасвятой Багародзіцы і сімвалізуе імкненне чалавека да вечных каштоўнасцей, духоўнай дасканаласці. Цэнтральны пазалочаны купал у цэнтры царквы, сімвал Ісуса Хрыста, з'явіўся ўпершыню. Чатыры астатнія купалы – сімвал евангелістаў, аўтараў святога пісання – Матфея, Марка, Лукі, Іаана, былі пафарбаваны ў блакітны колер. Купалы выкананы з сучаснага палімернага матэрыялу, а металічныя крыжы – з нержавеючай сталі і пакрытыя пазалочанай бляхай.

У 2007 годзе ў царкве быў устаноўлены новы іканастас. Былы прастаяў у якасці часовага 16 гадоў і не адпавядаў царкоўным канонам.

Новы іканастас быў выкананы майстрамі па ручной разьбе па ўсіх правілах праваслаўнай веры. Ён аддзяляе алтар ад сярэдняй часткі. Цэнтральныя царскія вароты ў залацістым абрамленні з выявамі лікаў святых.

 

Царква ў гонар Узнясення Гасподняга. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by/Царква ў гонар Узнясення Гасподняга ў 1992–2011 гг. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта https://krolovahata.ruІканастас у царкве ў гонар Узнясення Гасподняга. Расонскі раён, г. п. Расоны. Фотаздымак з сайта http://sobory.ru/
 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

2. Лебедева, О. В церкви установлен новый иконостас / О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 20 ліп. – С. 1.

3. Лопатина, Т. И заблистали купола! / Т. Лопатина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 окт. – С. 9.

4. Расонская Вазнясенская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [в 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 271–272.

5. Россонская Вознесенская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 411.

6. Россонская Свято-Вознесенская церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 496.

7. Свято-Вознесенская церковь // Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – С. 10.

8. Свята-Ушэсцеўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 174.

9. Царква ў гонар Узнясення Гасподняга // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 350.

10. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 382–383.

11. Церковь Вознесения Господня // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 31.