Царква святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры. Ушацкі раён, г. п. Ушачы
- Подробности
- Створана 19.08.2019 15:23
- Адноўлена 12.05.2020 15:49
З 2005 года адзіны ва Ушачах праваслаўны храм размяшчаўся ў невялікім прыстасаваным памяшканні. Там былі зроблены ўнутраныя рамонтна-аддзелачныя работы, а пасля яго асвяцілі ў гонар святых пакутніц Мінадоры, Німфадоры, Мітрадоры. З 2007 года было вырашана пачаць узвядзенне будынка царквы на сродкі прыхаджан і мецэнатаў, але першы камень заклалі толькі праз два гады.
У кастрычніку 2016 года ў новай царкве прайшло першае набажэнства і асвячэнне арцыбіскупам Полацкім і Глыбоцкім Хвядосам. Тут адбылася святочная Боская літургія і хрэсны ход, а затым усе жадаючыя далучыліся да акцыі «Упрыгожым храм разам», падчас якой на прылеглай тэрыторыі былі высаджаны хвойныя дрэвы.
Зараз новая царква з двума купаламі стала сапраўдным упрыгажэннем райцэнтра. Унутранае ўбранне часткова перанеслі з прыстасаванага будынка, у якім зараз праводзяцца заняткі нядзельнай школы. Храм ставіцца да Ушацкага благачыння.
ЛІТАРАТУРА
1. Багдановіч, Н. Месца для радасці / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 30 кастр. – С. 1, 5.
2. Караленка, В. Будучыня за новымі тэхналогіямі / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 23 лют. – С. 4.
3. Караленка, В. Двайное свята вернікаў / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 25 верас. – С. 1, 5.
4. Караленка, В. Храм узводзіцца ўсім мірам / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 22 жн. – С. 2.
5. Салтук, А. І малітва пачуецца ў ім / А. Салтук // Вiцебскi рабочы. –2007. – 23 кастр. – С. 6.