Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл святога Лаўрэнція. Ушацкі раён, г. п. Ушачы

Касцёл святога Лаўрэнція, пабудаваны ў 1913 годзе, з'яўляецца асноўнай славутасцю г. п. Ушачы. А вось парафія ва Ушачах бярэ свой пачатак з 1716 года, калі падваявода полацкі Іеранім Жаба разам з жонкай заснавалі касцёл і кляштар дамініканцаў. У 1787 годзе манахі-дамініканцы ўзвялі 2-павярховы мураваны кляштар, заклалі 6-класную школу-вучылішча (дзейнічала да 1839 года). Інтэр'ер храма быў распісаны фрэскамі адным з ксяндзоў-дамініканцаў. Яшчэ ў 1758 годзе м. Ушачы атрымала магдэбургскае права і герб, на якім была выява святога Лаўрэнція. Менавіта з таго часу і да нашых дзён святы Лаўрэнцій з'яўляецца апекуном г. п. Ушачы, а касцёл носіць яго імя.

У 1863 годзе касцёл і кляштар закрыты, будынкі часткова разбураны, усё літургічнае начынне перанесена ў касцёл у в. Селішча. Энергічныя намаганні парафіян (каля 1600 чалавек) па вяртанні касцёла пачалі здзяйсняцца з 1905 года пасля прыняцця ўрадам талерантнага закона. Быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага храма. Яно пачата ў 1908 годзе, закончана ў 1913 годзе. Храм закрыты ў 1932 годзе.

Дзякуючы намаганням лепельскага пробашча ксяндза Мечыслава Янцышына, у 1994 годзе парафія святога Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 годзе, амаль праз два стагоддзі, ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. Тут праводзяцца рэгулярныя заняткі для дзяцей і моладзі, адбываюцца духоўныя сустрэчы для паглыблення рэлігійных ведаў. 24 кастрычніка 2004 года біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню.

Архітэктура мураванага храма вырашана ў стылі неаготыкі. Адносіцца да тыпу 2-вежавых 1-нефавых храмаў з 3-граннай апсідай. Гатычны характар будынку надаюць высокія стральчатыя аконныя праёмы, ступеньчатыя контрфорсы, аркатурны фрыз, фіялы. Вельмі шанаваўся маляваны на палатне абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя» ў сярэбранай рызе. Першапачаткова галоўны фасад касцёла ўпрыгожвалі дзве вежы, але да цяперашняга часу яны не захаваліся. Тым не менш, касцёл у г. п. Ушачы з'яўляецца цікавым турыстычным аб'ектам, важным архітэктурным помнікам пачатку ХХ ст., гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

 

Касцёл святога Лаўрэнція ў г. п. Ушачы. Фота з сайта https://vetliva.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Рабіць дабро не напаказ / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 14 жн. – С. 5.

2. Багдановіч, Н. Свята заступніка Ушач / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 12 жн. – С. 4.

3. Караленка, В. Са светлай радасцю ў свой храм / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 27 кастр. – С. 2.

4. Караленка, В. Ушацкаму касцёлу – 100 год / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2014. – 9 жн. – С. 4.

5. Караленка, В. Што пакінем пасля сябе? / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 6 верас. – С. 3.

6. Касцёл святога Лаўрэнція // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 361.

7. Степан, В. Был, есть, будет / В. Степан // Советская Белоруссия. – 2009. – 28 авг. – С. 13.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ушачы – парафія Святога Лаўрэна