Касцёл Маці Божай Фацімскай. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
- Подробности
- Створана 22.06.2020 15:23
- Адноўлена 22.06.2020 10:56
Касцёл Маці Божай Фацімскай знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы г. п. Шуміліна. Пабудаваны ў пачатку ХХІ ст. з цэглы.
Манументальны буйнамаштабны будынак сучаснай авангарднай архітэктуры. У аснове развітой аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі прамавугольны ў плане 3-нефавы 2-ярусны аб'ём пад 2-схільным дахам, закрытым па тарцах паўкруглымі шчыпцамі. Такім жа шчытом завершаны і далучаны да фасада прытвор з 3-пралётнай уваходнай аркадай. Кампазіцыю будынка ўскладняе прыбудова 1-павярховага службовага крыла ўздоўж бакавога фасада. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі.
У 2008 годзе ля касцёла быў адкрыты помнік Слузе Божаму Яну Паўлу Вялікаму.
ЛІТАРАТУРА
1. Бынькоў, А. Пад апекай Маці Божай Фацімскай / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2016. – 24 сент. – С. 12.
2. Бынькоў, А. Пад Божай апекай / А. Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 марта. – С. 6.
3. Касцёл Маці Божай Фацімскай (г. п. Шуміліна) // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 373.
4. Пятрова, А. У гонар Яна-Паўла II / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2008. – 9 верас. – С. 4.