Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Мікалаеўская. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы датавалася прыкладна 1866 годам пад кіраўніцтвам рускага інжынера Мельнікава Паўла Пятровіча. Месціўся храм побач з адкрытым у гэты час чыгуначным вакзалам.

Складана адказаць, што здарылася з царквой у гады Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, але вядома, што новы «будынак храма памерам 8х4 сажня, драўляны, яшчэ не зусім закончаны, узведзены на асабістыя сродкі веруючых прыхаджан». Пачата будаўніцтва ў 1920 годзе і ў 1923 годзе скончана. У тыя часы настаяцель – свяшчэннік Васіль Базыленка.

У 30-я гады настаяцель царквы – Ілля Каранеўскі.

Немцы разбурылі храм ў гады Вялікай Айчыннай вайны, разабралі яго на будаўніцтва сваіх бліндажоў. Пасля вайны доўгі час у Шуміліне не было храма. І толькі ў 1997 годзе пачалі праводзіць богаслужэнні ў перададзеных Шумілінскаму благачынню будынках, прыстасаваных пад храмы.

У 2004 годзе абшчыне перададзены каменны дом для пераабсталявання пад храм.

19 снежня 2004 года былі адноўлены богаслужэнні ў часова прыстасаваным будынку па вуліцы Вакзальнай – недалёка ад храма. Настаяцель – протаіерэй Фёдар Пучынскі.

У 2012 годзе пачалося будаўніцтва новага храма.

У 2016 годзе ўсталяваны цэнтральны купал.

На сённяшні дзень храм знаходзіцца на стадыі завяршэння будаўніцтва.

 

 Будынак Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. п. Шуміліна (2004 год). Фота з сайта http://sobory.ru Будынак Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. п. Шуміліна (2004 год). Фота з сайта http://sobory.ruБудаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. п. Шуміліна. Фота з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Пад Божай апекай / А. Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 марта. – С. 6.

2. Зайцава, Л. Купалы як сімвал неба на зямлі / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 29 крас. – С. 5.

3. Ільін, В. Аднавіць гістарычны храм / В. Ільін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 11 крас. – С. 3.

4. Каминский, О. Кирпичи с автографами прихожан / О. Каминский // Белорусская нива. – 2013. – 4 сент. – С. 8.

5. Канстанцінава, А. У раёне новы настаяцель і будзе новая царква / А. Канстанцінава // Герой працы (Шуміліна). – 2000. – 29 жн. – С. 1.

6. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7. 

7. Пучынскі, Ф. Першае богаслужэнне ў новым храме / Ф. Пучынскі // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 14 снеж. – С. 2.

8. Сакалоў, А. Ікона ў дар храму / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 28 мая. – С. 3.

9. Фондаренко, Н. Кирпичи на святое дело / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2013. – 31 авг. – С. 10.

10. Храм Святителя Николая Чудотворца (г. п. Шумилино) // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б. и.], 2017. – С. 231–232.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Храм святителя Николая Чудотворца в г. п. Шумилино на сайте «Витебская епархия»