Царква ў імя прападобнага Сергія Раданежскага. Шумілінскі раён, в. Лескавічы
- Подробности
- Створана 25.06.2020 15:23
- Адноўлена 25.06.2020 14:48
Царква ў імя прападобнага Сергія Раданежскага пабудавана ў в. Лескавічы на мяжы ХІХ–ХХ стст. з цэглы і бутавага каменю.
З'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Мае 3-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: 2-ярусная чацверыковая званіца-прытвор, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, 3-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Рознавялікія аб'ёмы са шматграннымі бляшанымі пакрыццямі ствараюць ярусную прасторава развітую кампазіцыю. Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб'ёму раней завяршаўся маляўнічым 5-купаллем, зараз – крыжом, над шатровым дахам званіцы – макаўка. Фасады дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі калонкамі і лапаткамі, нішамі, плоскімі ліштвамі арачных аконных праёмаў, выкладзенымі чырвонай цэглай на маляўнічым паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Уваход вырашаны магутным арачным парталам з 2-схільным шчытом на 2 калонах. Унутры царква атынкавана; меліся 2-ярусны іканастас, 3 галандскія печы.
Храм быў знішчаны вясной 1962 года.
8 кастрычніка 1990 года пачалося аднаўленне храма, пачалі здзяйсняцца богаслужэнні.
14 мая 1993 года зарэгістраваны прыход храма.
ЛІТАРАТУРА
1. Архітэктура: царкоўнае будаўніцтва, палацава-паркавыя ансамблі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 51–55.
2. Лесковичская Сергиевская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 56.
3. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7.
4. Сергіеўская царква (Лескавічы) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 469.
5. Храм Святого преподобного Сергия Радонежского // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 112.
6. Царква ў імя Прападобнага Сергія Раданежскага (Лескавічы) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 225.
7. Церковь Святого преподобного Сергия Радонежского // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 36.
СПАСЫЛКІ