Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага. Шумілінскі раён, г. п. Обаль

Свята-Ануфрыеўская царква пабудавана ў 1843 годзе ў г. п. Обаль з дрэва.

У 1907 годзе да яе прыбудавалі званіцу.

Царква з'яўлялася помнікам народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з апсідай і бакавымі рызніцамі; да франтальнага фасада далучалася 2-ярусная званіца. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі і шатром званіцы меліся цыбулепадобныя галоўкі. Ашаляваныя зрубы на падмурку чляніліся 12 вялікімі вокнамі (з іх 6 на барабане купала і званіцы) і 3 малымі ў ліштвах (у рызніцах). У інтэр'еры меўся разны іканастас.

У 20-я гады XX ст. храм быў зачынены.

У 1944 годзе нямецкія салдаты разабралі будынак царквы для будаўніцтва канторы цагельнага завода. Зараз на гэтым месцы стаіць памятны крыж і камень з надпісам.

31 студзеня 1992 года зарэгістраваны прыход Свята-Ануфрыеўскага храма. У часовае карыстанне быў выдзелены калгасны дом у в. Гаравыя.

У 1995 годзе царкве быў перададзены будынак былой гаспадарчай крамы.

У 2001 годзе з в. Гаравыя царква пераехала ў будынак былога сельсавета ў г. п. Обаль.

У 2008 годзе здзейснена закладка каменю ў падмурак новага будынка храма святога прападобнага Ануфрыя Вялікага.

Будаўніцтва поўнасцю завершана ў 2016 годзе.

 

 

Сучасны будынак царквы ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://planetabelarus.byСучасны будынак царквы ў імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна. Фота з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, Л. Свята-Ануфрыеўскі храм прымярае новае аблічча / Л. Зайцава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 12 сак. – С. 2.

2. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7. 

3. Свята-Ануфрыеўская царква (г. п. Обаль) // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 149.

4. Храм Святого преподобного Онуфрия Великого (г. п. Оболь) // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б. и.], 2017. – С. 234.

5. Храм Святого преподобного Онуфрия Великого // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 113.

6. Царква ў імя святога прападобнага Ануфрыя // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 554.

7. Шпаковская, Г. Чтобы чаще Господь замечал / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2013. – 31 окт. – С. 22.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Храм святого преподобного Онуфрия Великого в г. п. Оболь Шумилинского района на сайте «Витебская епархия»