Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы. Шумілінскі раён, в. Пабеда

Царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца ва ўсходняй частцы в. Пабеда.

Пабудавана ў 1900–1906 гг. з чырвонай цэглы.

У канцы мая 1959 года царква была зачынена, часткова разбурана і перабудавана пад склад.

У 1989 годзе будынак храма быў рэстаўрыраваны і аддадзены вернікам.

26 студзеня 2001 года зарэгістраваны прыход храма.

Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры неарускага стылю.

Аснову аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складае прадаўгаваты прамавугольны ў плане аб'ём з трыма рознавялікімі гранёнымі апсідамі, накрыты 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам узведзена 3-купалле. Бакавыя фасады расчлянёны 5 аркамі, у кожнай па 2 вузкія арачныя праёмы і 1 люкарне. Фасады дэкарыраваны шматлікімі абломамі і профілямі. На чырвоным фоне сцен кантрастна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы і профілі, руст, ліштвы, пілястры).

 

Сучасны будынак царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruСучасны будынак царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruСучасны будынак царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruСучасны будынак царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruСучасны будынак царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruІнтэр’ер царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ruІнтэр’ер царквы ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Пабеда Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://sobory.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Архітэктура: царкоўнае будаўніцтва, палацава-паркавыя ансамблі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 51–55.

2. Два храмы и святая крынічка / падрыхт.: Л. Зайцава, А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 27 чэрв. – С. 5.

3. Параскевін, А. Звод апостальскіх цэркваў Шуміліншчыны / А. Параскевін // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 7 ліп. – С. 6 ; 11 ліп. – С. 3 ; 14 ліп. – С. 7. 

4. Писаренко, Н. Побединская красавица / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 4 авг. – С. V.

5. Храм Успения Пресвятой Богородицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 111.

6. Царква ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы (Пабеда) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 307–308.

7. Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 36.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Храм Успения Пресвятой Богородицы в д. Победа Шумилинского района на сайте «Витебская епархия»