Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Гарадоцкі раён, г. Гарадок
- Подробности
- Створана 06.07.2020 15:23
- Адноўлена 06.07.2020 13:33
Пабудаваны ў пачатку XXI ст. з цэглы.
Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны 2-павярховым будынкам няправільнай 4-граннай планіровачнай канфігурацыі. Накрыты пакатым ламаным шматсхільным дахам. З вуліцы фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і кансольнымі пілонамі на кароткіх калонках у прасценках. Бакавыя плоскасныя фасады асіметрычна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
У «Геральдыцы беларускіх гарадоў» Анатоль Цітоў сцвярджае, што ў 1906 годзе ў Гарадку былі дзве каталіцкія капліцы, куды прыязджаў ксёндз Ігнат Рудзіс, пробашч парафіі святой Барбары. У 1922–1926 гг. пробашчам капліцы пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку быў ксёндз Міхал Ружыцкі. Сучасная парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі // Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 88–89.
СПАСЫЛКІ