Царква ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы. Гарадоцкі раён, аг. Бычыха
- Подробности
- Створана 06.07.2020 15:23
- Адноўлена 06.07.2020 13:39
Узвядзенне царквы ў аг. Бычыха Гарадоцкага раёна пачалося вясной 2010 года. Раней у вёсцы царквы ніколі не было. Будаўніцтва вялося на сродкі ўраджэнкі вёскі, зараз жыхаркі Масквы, Анастасіі Пятроўны Асіціс. На месцы царквы калісьці стаяў дом яе бабулі. Тэрытарыяльная епархія спачатку была супраць такога месцазнаходжання і прапаноўвала пабудаваць храм у больш маляўнічым месцы. Благаславенне на будаўніцтва храма даў Мітрапаліт Філарэт. Было прынята рашэнне пабудаваць храм у стылі праваслаўнага дойлідства XIII–XVI стст.
У лістападзе таго ж года ўсталявалі купал, крыж, а на званіцу – дзесяць званоў.
25 верасня 2011 года Мітрапаліт Філарэт здзейсніў асвячэнне храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Писаренко, Н. Частица неба на земле / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 27 сент. – С. 1, 3.
2. Степанищева, В. Великая радость в деревне Бычиха / В. Степанищева // Народнае слова. – 2011. – 27 верас. – С. 1.
3. Храм святой великомученицы Анастасии Узорешительницы Витебской епархии Белорусской Православной Церкви / [Витебская епархия]. – Б. м. : Б. и., Б. г. – 14 с.
СПАСЫЛКІ
В освящении храма в деревне Бычиха принял участие митрополит Филарет