Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча
- Подробности
- Створана 06.07.2020 15:23
- Адноўлена 06.07.2020 13:48
Знаходзіцца на вуліцы Хайдукова. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы паводле праекта архітэктара Ю. Г. Сакалоўскага.
Узведзена паводле канона 3-часткавага храма: прамавугольныя прытвор і малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 2-схільным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца ўзняты на 4-гранны пастамент 2-ярусны гранёны барабан з цыбулепадобным купалам. Уваход вылучаны 2-схільнай навіссю на кранштэйнах.
ЛІТАРАТУРА
1. Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 158.