Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні

Касцёл знаходзіўся ў цэнтры в. Рамні каля дарогі. Пабудаваны ў 1896 годзе з дрэва на мураваным фундаменце храма XVIII ст. з захаваннем яго планіроўкі. Касцёл адносіўся да тыпу адназрубных культавых збудаванняў. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з захаду прымыкаў бабінец, другі ярус якога з'яўляўся званіцай, з усходу – апсіда з 2 рызніцамі. Алтарная частка з рызніцамі складала адзіную плоскасць і стварала пры рознай вышыні аб'ёмаў і форме пакрыццяў ступеньчаты сілуэт. Крыжовы ў плане дах быў абмежаваны на тарцах франтонамі, увянчанымі шлемападобнымі галоўкамі. Магутны карніз па ўсім перыметры будынка падтрымліваў вялікую навісь даху. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Цэнтральнае памяшканне ў інтэр'еры было перакрыта крыжовым скляпеннем, астатнія мелі плоскія перакрыцці.

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла – прыклад характэрнага для канца XIX ст. спалучэння элементаў класіцызму з рысамі стыляў «мадэрн» і псеўдарускага.

17 красавіка 2019 года касцёл згарэў падчас пажару. Зараз на месцы былога касцёла захаваліся толькі рэшткі.

 

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Гарадоцкі раён, в. Рамні. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Горбатенко, И. Свято место пусто не бывает? / И. Горбатенко // Рэспубліка. – 2012. – 20 верас. – С. 5.

2. Кавалеўскі, С. Маўклівы сведка мінулага / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2018. – 14 апр. – С. 13.

3. Кавалеўскі, С. Сведка гісторыі ў Рамнях / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2009. – 19 мая. – С. 5.

4. Калініна, І. Маўклівая сведка даўніны / І. Калініна // Гарадоцкі веснік. – 2008. – 16 жн. – С. 5.

5. Касцёл у в. Рамні // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 132.

6. Кожемякин, Л. Есть такой храм на Городокщине / Л.Кожемякин // Гарадоцкі веснік. – 2004. – 12 чэрв. – С. 2.

7. Міцянін, А. А. Касцёл у в. Рамні / А. А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 219.

8. Селицкая, Л. Помнит прежние дни храм в деревне Ремни / Л. Селицкая // Советская Белоруссия. – 2002. – 14 дек. – С. 16–17.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Головешки, пепел и старинные гвозди. Что осталось от сгоревшего костёла XIX века в Ремнях