Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Маці Божай Шкаплернай. Мёрскі раён, в. Ідолта

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у в. Ідолта пабудаваны ў 1939 годзе з цэглы і бутавага каменю. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля шашы Мёры – Друя. Помнік архітэктуры неараманскага стылю.

Уяўляе сабой аднавежавы прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана квадратная ў плане вежа. Да яе прымыкае арачная галерэя. Фасады падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны шліфаваны камень-валун, верхняга – белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.

 

Касцёл Маці Божай Шкаплернай. Мёрскі раён, в. Ідолта. Фота з сайта https://www.mioryregion.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алісейчык, У. В. Касцёл / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 308.

2. Вішнеўская, В. Юбілей касцёла / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2009. – 25 ліп. – С. 3, 8.

3. Жарнасек, І. На скрыжаваннях сцежак і шляхоў / І. Жарнасек // Наша ніва. – № 1. – С. 32–39.

4. Идолта // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 15.

5. Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 70.

6. Касцёл Маці Божай Шкаплернай // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 160–161.

7. Сіўко, А. Ліст з Ідолты / А. Сіўко // Каталіцкі веснік. – 2015. – № 2 (люты). – С. 7.