Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Мёрскі раён, г. Мёры

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Успенскі касцёл) пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1905–1907 гг. У 1951 годзе зачынены і прыстасаваны пад гаспадарчыя мэты, але ў 1956 годзе намаганнямі ксяндза Я. Грабоўскага быў вернуты парафіянам. Рэканструяваны ў 2002 годзе.

Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры неагатычнага стылю. 3-нефавы 2-вежавы храм з пяціграннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучана сакрысція. Унутры нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Над нартэксам на шырокай арцы ўчынены хоры з арганам. Драўляныя галоўны і кулісныя алтары, амбон выкананы ў стылі неаготыкі. Абразы – «Маці Божая Ружанцовая» і «Іосіф з дзіцем» (пачатак ХІХ ст.), «Маці Божая Чанстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (ХІХ ст.). У сцены ўмураваны мемарыяльныя дошкі князёў Святаполк-Мірскіх.

Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. Трох'ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.

Каля касцёла пастаўлены помнік ненароджанаму дзіцяці (мастак А. Дранец). На плаху гільяціны пакладзена палавіна яблыка (сімвал граху), у якім зародыш дзіцяці. Над ім гатовы ўпасці нож гільяціны, але ад гэтага ратуе абраз Маці Божай, які пастаўлены паміж дзіцем і нажом.

 

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Мёрскі раён, г. Мёры. Фота з сайта http://www.gants-region.info

ЛІТАРАТУРА

1. Андрэева, В. Свята ў Міёрскім касцёле / В. Андрэева // Народнае слова. – 2007. – 18 жн. – С. 8.

2. Вішнеўская, В. Святыня над возерам / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2020. – 21 ліп. – С. 6.

3. Вішнеўская, В. У акружэнні апосталаў / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2017. – 12 жн. – С. 5.

4. Галоўны алтар – сэрца касцёла / падрыхт. В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. – 7 чэрв. – С. 7.

5. Ермалёнак, В. Гісторыя Міёрскага касцёла / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 34 (верас.). – С. 6.

6. Ермалёнак, В. Касцёл і парафія ў Міёрах у 1783 годзе / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2016. – 26 студз. – С. 6.

7. История Миорского костёла // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 28.

8. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 220.

9. Кулагін, А. М. Успенскі касцёл / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 304.

10. Мароз, Б. Да стагоддзя Міёрскага касцёла / Б. Мароз // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 7 ліп. – С. 2.

11. Мароз, Б. Касцёлу – 90 / Б. Мароз // Сцяг працы. – 1997. – 19 жн. – С. 3.

12. Мароз, Б. Міёрскаму касцёлу – 85 / Б. Мароз // Сцяг працы. – 1993. – 29 чэрв. – С. 2.

13. Миорский костёл Вознесения Пресвятой Девы Марии : [фото] // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 340–341.

14. Римско-католический костел Успения Пресвятой Девы Марии и св. Иосафата епископа и мученика // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 10.

15. Юркайць, А. З сівой старажытнасці / А. Юркайць // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 14 жн. – С. 3.

16. Юркайць, А. Ян Грабоўскі / А. Юркайць // Міёрскія навіны. – 2008. – 17 чэрв. – С. 2.