Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Хрыста Валадара. Мёрскі раён, в. Лявонпаль

Касцёл Хрыста Валадара з'яўляецца помнікам архітэктуры барока. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Ён быў адкрыты ў мураваным палацы, пабудаваным у 1750 годзе ўладаром маёнтка М. Лапацінскім. У 1769 годзе Лапацінскі пабудаваў у маёнтку капліцу. Палац быў часткова зруйнаваны ў гады Першай сусветнай вайны.

У 1920-я гады за кошт былых уладальнікаў палац пераабсталяваны пад касцёл, які праіснаваў да 1939 года. З 1939 года ў будынку месцілася праўленне калгаса «17 верасня». Пасля тут знаходзілася сельскагаспадарчае вучылішча, школа-інтэрнат, клуб. Будынак з цягам часу стаў занядбаным, а потым і ўвогуле закінутым. У 1992 годзе палац зноў вярнулі мясцовым жыхарам.

Адведзеная пад касцёл цэнтральная прамавугольная ў плане 2-светлавая зала на франтальным фасадзе завершана фігурным франтонам, над якім у 1920-я гады надбудавана сігнатурка з крыжом (адноўлена ў канцы ХХ ст.). Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка сіметрычна-восевая, 3-часткавая. Цэнтральны 2-павярховы аб'ём і 1-павярховыя бакавыя крылы аб'яднаны папярочным корпусам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

 

Касцёл Хрыста Валадара. Мёрскі раён, в. Лявонпаль. Фота з сайта https://catholic.by

ЛІТАРАТУРА

1. Аніськовіч, А. Лявонпальскія замалёўкі / А. Аніськовіч // Віцебскі сшытак : гістарычны навукова-папулярны альманах / рэд. Л. Хмяльніцкая. – Мінск : НББ, 2017. – Вып. 5. – С. 31–52.

2. Архітэктурная спадчына Лявонпаля і яе лёс // Гонар і слава Віцебшчыны : зборнік матэрыялаў конкурсу «Гісторыя славутых родаў Беларусі» / уклад. Л. І. Сіманенак. – Віцебск : ГА «Фонд імя Льва Сапегі» і ГАЦМI «Контур», 2001. – С. 21–24.

3. Касцёл Хрыста Валадара // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 205.

4. Лапацінскія з Лявонпаля: радавод (ХV–XIX в.): пакінулі архітэктурную спадчыну // Міёрскія навіны. – 2002. – 12 сак. – С. 3–4.

5. Матэленак, Л. Лявонпалю – 1000 / Л. Матэленак // Сцяг працы (Мiёры). – 2000. – 11 лiп. – С.1–3.

6. Тропинками славного Леонполя // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 26–27.