Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Мёрскі раён, в. Язна

Звесткі пра царкву ў в. Язна згадваюцца ў «Рэвізіі Полацкага ваяводства» 1552 года. Пры старых могілках была драўляная царква, якая ў 1828 годзе згарэла. У тым жа годзе мясцовы памешчык Р. Корсак пабудаваў часовую драўляную царкву замест гэтай.

Новы мураваны будынак царквы ў гонар Праабражэння Гасподняга (Свята-Праабражэнская царква) быў пабудаваны на сродкі казны. Будаўнічыя работы працягваліся два гады з верасня 1898 года. 8 кастрычніка 1900 года царкву асвяцілі.

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга 4-часткавая. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровай званіцы, прытвора, асноўнага аб'ёму, 5-граннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб'ём пакрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам. Храм упрыгожаны карнізамі, фрызамі, ліштвамі, лапаткамі, броўкамі арачных аконных праёмаў.

З'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовага значэння. Царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Царква ніколі не зачынялася, набажэнствы ў ёй здзяйсняліся і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў перыяд ганенняў.

 

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Мёрскі раён, в. Язна. Фота з сайта https://www.hram-miory.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Мікалаева, І. На службе Богу і людзям / І. Мікалаева // Міёрскія навіны. – 2010. – 10 сак. – С. 3.

2. Пастернак, Т. Праздник на всю деревню / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 16 кастр. – С. 5.

3. Свята-Праабражэнская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 315.

4. Спаса-Праабражэнская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century: да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – С. 172.

5. Храм Преображения Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 23.

6. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 433–434.