Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстовага. Мёрскі раён, г. Дзісна
- Подробности
- Створана 07.09.2020 15:23
- Адноўлена 07.09.2020 09:15
Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстовага ў г. Дзісна – помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. З'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовага значэння.
Храм быў пабудаваны ў канцы ХІХ ст. з цэглы на сродкі М. Н. Мураўёва. Асвяцілі яго 12 мая 1870 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны царква была разбурана, але потым адноўлена. У 1992 годзе царкву вярнулі вернікам. Храм рэканструявалі. Зараз пры царкве дзейнічае нядзельная школа.
Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобны асноўны аб'ём, да якога праз трапезную далучана высокая 3-ярусная 8-гранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб'ёмам узведзены 8-гранны светлавы барабан пад паўсферычным купалам з макаўкай, над званіцай знаходзіцца цыбулепадобны купал. Уваход аформлены нізкім прытворам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі.
У царкве знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай «Адзігітрыя».
ЛІТАРАТУРА
1. Богович, П. Православие в Дисне / П. Богович // Міёрскія навіны. – 2016. – 7 чэрв. – С. 6.
2. Ивченко, Л. Обрели небесного покровителя / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2011. – 7 июня. – С. 1, 5.
3. Скрабатун, У. Вялікае свята адбылося ў самым маленькім горадзе Беларусі! / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 16 жн. – С. 1, 5.
4. Скрабатун, У. У Дзісне па штогадовай традыцыі адбылося вялікае свята – праслаўленне дзівоснага абраза Божай Маці «Смаленская», названай «Адзігітрыя» / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2019. – 15 жн. – С. 1, 5.
5. Сурмачэўскі, І. Беларускія святыні / І. Сурмачэўскі // Полымя. – 2013. – № 9. – С. 176–177.
6. Храм Воскресения Христова в г. Дисна // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – 34.
7. Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстовага // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 145–146.
8. Шымуковіч, Ф. Святыя месцы г. Дзісны / Ф. Шымуковіч // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 14 ліп. – С. 5 ; 21 ліп. – С. 5.