Царква ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга. Мёрскі раён, в. Цвеціна
- Подробности
- Створана 07.09.2020 15:23
- Адноўлена 07.09.2020 09:25
Царква ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга (Свята-Крыжаўздзвіжанская царква) у в. Цвеціна была пабудавана ў 1864–1867 гг. з цэглы. Будаўніцтва яе вялося на працягу чатырох гадоў на землях, якія належалі памешчыку Матусевічу. Захавалася сведчанне пра тое, што ў будаўніцтве храма прымалі непасрэдны ўдзел памешчыкі Матусевіч, Аранскі, Долмант і іншыя.
Мае 3-часткавую кампазіцыю: 2-ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане 2-ярусны з шатровым дахам асноўны аб'ём і 3-гранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб'ёму завершаны макаўкамі.
Царква – помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец XVIII – першая палова XIX стст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам».
ЛІТАРАТУРА
1. Крыжаўзвіжанская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 314.
2. Храм Воздвижения Креста Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 31.
3. Царква ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 411–412.