Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова. Мёрскі раён, в. Галомысла
- Подробности
- Створана 07.09.2020 15:23
- Адноўлена 07.09.2020 09:30
Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова была пабудавана з дрэва ў другой палове ХІХ ст. на заходняй ускраіне в. Галомысла. З'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.
Трохзрубны храм уключае 2-ярусную званіцу (чацвярык на чацверыку), асноўны аб'ём і 5-гранную апсіду. Званіца завершана пакатым шатровым дахам з макаўкай. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над апсідай. Фасады гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Помнік культавай архітэктуры – царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова – на сённяшні дзень закансервавана.
ЛІТАРАТУРА
1. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 305.
2. Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 108–109.
3. Царква ў імя святога апостала Іаана Багаслова // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 5.