Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. Мёрскі раён, в. Пераброддзе

Дакладная дата пабудовы царквы ў в. Пераброддзе невядома. У 1676 годзе тут ужо існавала ўніяцкая Георгіеўская царква. 30 чэрвеня 1900 года падчас моцнага пажару яна цалкам згарэла. Будаўніцтва новай царквы зацягнулася больш чым на дзесяць гадоў, а набажэнствы праходзілі ў капліцы на вясковых могілках.

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (Свята-Георгіеўская царква) была пабудавана ў цэнтры в. Пераброддзе ў 1911 годзе. У 1956 годзе храм быў зачынены, потым пераабсталяваны пад сельскі клуб. У 1990 годзе царква была перададзена вернікам.

Царква драўляная, з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане зруб пад жалезным двухсхільным дахам. Вырашана крыжовай у плане аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: працяглы прамавугольны ў плане прытвор-бабінец, папярочны аб'ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над фасадамі надбудавана 2-ярусная шатровая званіца з макаўкай.

 

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. Мёрскі раён, в. Пераброддзе. Фота з сайта https://www.hram-miory.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Храм великомученика Георгия Победоносца в д. Перебродье // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 37.

2. Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 319.