Царква ў імя Святой Троіцы. Мёрскі раён, в. Лявонпаль
- Подробности
- Створана 07.09.2020 15:23
- Адноўлена 07.09.2020 09:46
Царква ў імя Святой Троіцы (Свята-Троіцкая) царква ў в. Лявонпаль была пабудавана ў 1774 годзе з дрэва. Частка сродкаў на яе будаўніцтва была ахвяравана памешчыкам М. Лапацінскім.
Будынак вырашаны працяглым зрубам пад 2-схільным стромкім гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане пасярэдзіне вільчыка. Высокая 5-гранная апсіда, да якой далучаны нізкія бакавыя сакрысціі, накрыта вальмавым дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі рашотчатымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць. Унутры ў габарытах асноўнага зруба вылучаны вузкі прытвор, над якім размешчаны хоры. Да храма прыстасавана невялікая званіца. Царква неаднаразова перабудоўвалася. Помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі барока.
ЛІТАРАТУРА
1. Алісейчык, У. В. Троіцкая царква / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 311.
2. Свята-Троіцкая царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century: да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – С. 103.
3. Тропинками славного Леонполя // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 26–27.
4. Храм Святой Живоначальной Троицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 40.
5. Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 235.