Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла. Мёрскі раён, в. Грыгаравічы

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла (Петрапаўлаўская царква) у былой в. Грыгаравічы згадваецца ў другой палове XVIII ст. У 1839 годзе яна была перададзена праваслаўным вернікам. Новая каменная царква была пабудавана ў 1861 годзе. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

4-часткавая падоўжана-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, кароткай трапезнай, кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы і нізкай прамавугольнай апсіды. Своеасабліва вырашана званіца, усе тры ярусы якой маюць 8-гранную форму і завершаны гранёным шатром з макаўкай. Аб'ём малітоўнай залы накрыты пакатым 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні; бакавыя плоскасныя фасады аформлены пластычнымі парталамі ўваходаў і вокнамі-біфорыумамі па баках у трохлопасцевых арачных ліштвах.

Царква ніколі не зачынялася, але з сярэдзіны 1960-х гадоў абавязкі святара выконвалі ігумены іншых цэркваў.

 

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла. Мёрскі раён, былая в. Грыгаравічы. Фота з сайта https://www.hram-miory.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Храм святых первоверховных апостолов Петра и Павла в д. Григоровичи // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 34.

2. Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 132.