Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Мёрскі раён, в. Чарасы

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (Свята-Мікалаеўская царква) была пабудавана ў другой палове ХІХ ст. (1878–1886) з цэглы на ўскраіне в. Чарасы. З'яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю.

Шмат'ярусная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, шацёр званіцы – макаўка. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага культавага дойлідства – какошнікі, кілепадобныя аркі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам на пілонах, акаймаваным кілепадобнай ліштвай. Абразы мяжы XVIII–XIX стст. «Мікалай Цудатворац» і «Цуд Георгія аб змеі».

 

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Мёрскі раён, в. Чарасы. Фота з сайта https://miory.vitebsk-region.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Матэленак, Л. Заззяў золатам купал царквы / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 14 кастр. – С. 5.

2. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 314–315.

3. Свята-Мікалаеўская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century: да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – С. 165.

4. Храм святителя Николая Чудотворца // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 27.

5. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 108–109.

6. Чэраская Свята-Мікалаеўская царква / падрыхт. Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 20 снеж. – С. 7 ; 24 снеж. – С. 4 ; 27 снеж. – С. 5 ; 2017. – 4 студз. – С. 7.