Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Мёрскі раён, в. Новы Пагост
- Подробности
- Створана 07.09.2020 15:23
- Адноўлена 07.09.2020 13:53
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (Свята-Мікалаеўская царква) у в. Новы Пагост была пабудавана ў 1775 годзе з дрэва, а ў 1878 годзе быў узведзены каменны храм на ахвяраванні мясцовых жыхароў і ўсёй акругі. З'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Помнік архітэктуры мае традыцыйную для гэтага кірунку аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: трох'ярусная шатровая званіца, нізкі бабінец, квадратны ў плане асноўны аб'ём, паўцыркульная апсіда. Пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Царква пабудавана з бутавага каменю. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя ліштвы, аркатура, паўкалонкі і інш. Памяшканне царквы перакрыта скляпеннямі.
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца не зачынялася з 1880 года, а набажэнствы ў ёй праводзіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў перыяд ганенняў.
ЛІТАРАТУРА
1. Дедюро Л. Дорогу к храму находят дети / Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 30 крас. – С. 4.
2. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 312.
3. Свята-Мікалаеўская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century: да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – С. 129.
4. Храм Святителя Николая Чудотворца // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 24.
5. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 300.