Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Мёрскі раён, в. Узмёны

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (Свята-Мікалаеўская царква) пабудавана ў другой палове ХІХ ст. (у 1882 годзе з цэглы). У гэтым жа годзе асвечана ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. З'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовага значэння. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), нізкі бабінец, кубападобны асноўны аб'ём з чатырохсхільным дахам, пяцігранная апсіда з прыдзелам. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатура, лапаткі, ліштвы) выкананы цаглянай муроўкай.

 

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Мёрскі раён, в. Узмёны. Фота з сайта https://www.hram-miory.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалёнак, В. Узмёнская Свята-Мікалаеўская царква / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2016. – 2 чэрв. – С. 6.

2. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 314.

3. Свята-Мікалаеўская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century: да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Минск : Ураджай, 2000. – С. 162.

4. Храм Святителя Николая Чудотворца // Храмы и монастыри Полоцкой епархии [Изоматериал] : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 28.

5. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 401.