Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Прасвятой Багародзіцы. Мёрскі раён, в. Ніўнікі

Царква ў імя Прасвятой Багародзіцы (стараверская) у в. Ніўнікі была пабудавана ў пачатку ХХ ст. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Вежа-званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам. Над алтарнай часткай цыбулепадобная галоўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны ганкам з навіссю на 2 слупах. Абразы ХVIII–ХIX стст.: «Жыціе Іаана Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай» і інш.

 

Царква ў імя Прасвятой Багародзіцы, в. Ніўнікі. Фота з сайта https://radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Кублищино и Нивники // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 16.

2. Кулагін, А. М. Мікалаеўская царква / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 312.

3. Царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 297.