Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Святой Троіцы. Мёрскі раён, в. Кублішчына

Царква ў імя Святой Троіцы (Свята-Троіцкая царква, стараверская) у в. Кублішчына была пабудавана ў пачатку ХХ ст. з дрэва як стараабрадніцкая майстрам Кулабіным з Шаркаўшчынскага раёна.

Прамавугольны адназрубавы будынак накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная макаўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам. Фасады ашаляваны, па бакавых сценах лучковыя вокны з ліштвамі і аканіцамі. Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю на падугах. Пры ўваходзе размешчаны хоры.

Царква ў імя Святой Троіцы – помнік народнага драўлянага дойлідства.

 

Царква ў імя Святой Троіцы. Мёрскі раён, в. Кублішчына. Фота з сайта https://miory.vitebsk-region.gov.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дрыла, Н. Даведацца, чым жывуць стараверы ў XXI стагоддзі / Н. Дрыла // Звязда. – 2008. – 12 лістап. – С. 8.

2. Кублищино и Нивники // Туристический путеводитель по Миорщине : [справочное издание] / [отв. ред. О. В. Молодечкин]. – Новополоцк : Издатель Молодечкин О. В., 2014. – С. 16.

3. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 17.

4. Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 319.