Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Мёрскі раён, г. Дзісна

Мураваны каталіцкі храм з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока.

У 1583 годзе Стафан Баторый заснаваў у Дзісне манастыр францысканцаў. Праз 190 гадоў на беразе аднайменнай ракі быў пабудаваны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. Касцёл вырашаны 1-нефавым бязвежавым аб'ёмам, які пераходзіць у магутную паўкруглую апсіду. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і тонкімі лапаткамі ў прасценках. Зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках, якія абапіраліся на прысценныя, крапаваныя пілястрамі пілоны. У інтэр'еры апсідную сцяну ўпрыгожваў стукавы алтар у стылі ракако.Захаваліся фрагменты блакітна-белай арнаментальнай мазаічнай падлогі.

У ансамбль манастыра некалі ўваходзіў і жылы корпус, які датуецца пачаткам XIX ст. Аднак да нашых дзён ён не захаваўся. Касцёл таксама чакаў няпросты лёс. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў сур'ёзна пашкоджаны і не аднаўляўся. У 1958 годзе касцёл узарвалі разам з пахаваннямі, якія знаходзіліся пад падлогай. Засталіся толькі тры сцяны, пярэдняя сцяна была разбурана.

У 80-я гады XX ст. была зроблена прыбудоўка да паўднёвай сцяны. З'явілася капліца ў сакрыстыі былога касцёла, у якой зараз праходзяць службы. У 2007 годзе ў касцёле пачаліся работы па яго аднаўленні. Дзякуючы гэтаму, Дзісна зможа вярнуць сабе адну з галоўных сваіх каштоўнасцей.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, В. Ксёндз Вячаслаў Адамовіч: «Кожную вольную хвіліну прысвячаю таму, што люблю...» / В. Адамовіч ; гутарыў З. Лупач // Каталіцкі веснік. – 2018. – № 1 (студз.). – С. 8.

2. Баговіч, П. Каталіцтва ў Дзісне / П. Баговіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 26 сак. – С. 8.

3. Богович, П. Святыня ждет спасителей / П. Богович // Народнае слова. – 1999. – 5 студз. – С. 4.

4. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 123–124.

5. Шымуковіч, Ф. Святыя месцы г. Дзісны / Ф. Шымуковіч // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 14 ліп. – С. 5 ; 21 ліп. – С. 5.