Касцёл Святога Духа. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 12.01.2021 15:23
- Адноўлена 12.01.2021 14:18
Касцёл Святога Духа – трэці каталіцкі храм, асвечаны ў Віцебску постсавецкі перыяд. Новы касцёл размясціўся ў рэканструяваным будынку недабудаванага басейна, які перадалі вернікам у 2000 годзе. Тады ж была ўтворана парафія Святога Духа. Яна была вылучана з парафіі святой Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з Ля Салет. Першыя набажэнствы праходзілі ў касцёле святой Барбары. Неўзабаве ва ўласнасць парафіі было набыты сваё памяшканне – недабудаваны спартыўны модуль. І ў адным з памяшканняў будынка была абсталявана капліца. 14 кастрычніка 2000 года ў ёй адбылася першая святая імша.
15 лістапада 2000 года парафія была зарэгістравана. 3 15 красавіка 2001 года імша ў капліцы праводзілася рэгулярна.
15 кастрычніка 2002 года па благаславенні біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна парафія была перайменавана ў парафію Святога Духа. 18 студзеня 2005 года на даху капліцы быў усталяваны крыж. 7 мая 2006 года ў парафіі адбылася другая візітацыя біскупа Віцебскага.
Будаўніцтва касцёла было завершана ў 2013 годзе, і 18 мая гэтага ж года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў яго асвячэнне. А 19 красавіка 2015 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне парафіяльнай залы, у якой адбываюцца розныя мерапрыемствы.
ЛІТАРАТУРА
1. Булаўка, В. Там, дзе ўзрастаюць «мускулы» душы / В. Булаўка // Віцебскі рабочы. – 2013. – 21 мая. – С. 2.
2. Бынькоў, А. У імя Духа Святога / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2013. – 21 мая. – С. 4.
3. Ковалёв, П. Говорить с Богом по-английски / П. Ковалёв // Витебский проспект. – 2013. – 7 марта. – С. 2.
4. Палац «ордэна апосталаў» / падрыхт. А. Бынькоў // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 10.
5. Парафія Святога духа // Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі: 20-годдзе ўтварэння дыяцэзіі (1999–2019) / [уклад. К. Лаўрыненкі ; фота: К. Лаўрыненкі, Л. Юрыка, З. Лупача]. – Мінск : Медысонт, 2019. – С. 38–39.