Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Манастыр Свята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі. г. Віцебск

Свята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі манастыр знаходзіцца на правым беразе р. Заходняя Дзвіна, на вуліцы М. Горкага. Дзейнасць манастыра адноўлена ў 2000 годзе.

Манастыр заснаваны да 1576 года, калі Троіцкая манастырская царква была прыходскай і ў ёй пратапопам быў Феафіл Рыпінскі, які ў наступным стаў полацкім архіепіскапам. Заснавальнікам Маркава манастыра лічыўся «земянін» Марк, які пабудаваў тут капліцу. Манастыр адноўлены пасля неаднаразовых спусташэнняў у 1633 (42) годзе намаганнямі аршанскага цівуна Льва Самуэля Агінскага і браслаўскага земскага суддзі Себасцьяна Мірскага – пабудаваны манастырскі корпус, Троіцкая царква. У 1638 годзе яны ахвяравалі ёй 2 маёнткі: на Маркаўшчыне з царквой і фальварак Шыдлоўшчыну. Троіцкая царква была пабудавана народнымі майстрамі пад кіраўніцтвам В. Харошкі ў 1689–1691 гг. Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла згодна з просьбай Агінскага і Мірскага адправіў у манастыр ігумена Елісея і манахаў. У сярэдзіне XVІІ ст. ігуменам быў вядомы царкоўны дзеяч Каліст, пазней епіскап полацкі і віцебскі. Віцебскі падкаморы Карл Сімяон Агінскі ў 1690 (87) годзе пабудаваў новыя келлі і саборны храм у імя святой Троіцы, асвячоны ў 1691 годзе архіепіскапам чарнігаўскім Лазарам Барановічам.

У гады ўніяцтва храм заставаўся праваслаўным, але яго святарам забаранялася «заражаць злавоннем схізмы» гараджан. Пасля далучэння да Расійскай імперыі ў 1772 годзе манастыр уваходзіў у склад Пскоўскай епархіі, у 1795 – Магілёўскай, у 1833 – Полацкай. 3 1798 года манастыр валодаў шэрагам вёсак і юрыдык у Віцебску, але да сярэдзіны ХІХ ст. яго маёмасць, апрача 150 дзесяцін зямлі, была ўзята ў казну. У складзе Расіі статус манастыра ўзрос – з 1798 года ён меў ранг архімандрыі, да яго быў прыпісаны Невельскі заштатны манастыр; у 1842 годзе залічаны да 1-га класа, мог мець 20 манахаў, атрымліваў ад дзяржавы 3185 рублёў серабром. Пры манастыры меліся майстэрні, школа для слабадскіх дзяцей. Нацыянальны і саслоўны склад манастырскай браціі быў разнастайны. Па ведамасці манастыра 1808 года ігумен Захарый і архімандрыт Іосіф былі маларосамі, іераманах Фалалей – беларускім мешчанінам, іерадыякан Ілія – польскім купцом. У 1910 годзе манастыр знаходзіўся ў добрым стане, налічваў 25 чалавек, кіраваўся архімандрытам Панцеляіманам. У пачатку ХХ ст. абнесены мураванай агароджай, манастырскі комплекс складаўся з Троіцкай, Пакроўскай (каля 1752), Мікалаеўскай (1730), Параскеўскай цэркваў (у фальварку Шыдлоўшчына, каля 1730), званіцы-брамы, дома настаяцеля, брацкага дома і шэрагу гаспадарчых пабудоў. У 1918 годзе манастыр зачынены, яго будынкі знесены. Захавалася Пакроўская (Казанская) царква з 5 іераманахамі і 4 святарамі. У маі 1922 года з яе былі канфіскаваны ўсе каштоўнасці. На тэрыторыі манастыра ў свой час размяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы.

У лістападзе 2000 года рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы Свята-Троіцкі (Маркаў) манастыр быў адноўлены ў складзе парафіі святой Казанскай царквы, галоўны трон якой асвячоны ў гонар Казанскай іконы Маці Божай. У пачатку 2000-х гадоў была адрэстаўрыравана царква Казанскай іконы Маці Божай, пры манастыры адкрыліся бібліятэка, нядзельная школа, трапезная для маламаёмных і прытулак для бяздомных.

Царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай – адзіны з захаваўшыхся да нашых дзён будынкаў з комплексу пабудоў віцебскага Свята-Троіцкага (Маркава) мужчынскага манастыра.

 

Свята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі манастыр. г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.by/mapsСвята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі манастыр. г. Віцебск. Фота з сайта http://monasterium.byСвята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі манастыр да 1865 года. З Памятнай кніжкі Віцебскай губерні 1865 года. Фота з сайта http://www.evitebsk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, И. Свято-Троицкий Марков монастырь / И. Абрамова // Витебский курьер. – 1996. – 12 апр. – С. 4.

2. Витебский Марков Свято-Троицкий мужской монастырь. – Витебск : Типо-Литография Г. А. Малкина, 1887. – 101 с.

3. Дощенко, М. Обитель на холмах / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2014. – 2 янв. – С. 4.

4. Дулаў, А. М. Віцебскі Маркаў Свята-Троіцкі манастыр / А. М. Дулаў // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 208–210.

5. Лукьянова, Н. Здесь живут трудами и молитвами / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2003. – 1 сак. – С. 4–5.

6. Малашенков, В. Тишина среди шума / В. Малашенков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 2 марта. – С. 21.

7. Матвеев, А. Возвращение иконы / А. Матвеев // Віцебскі рабочы. – 2002. – 16 лістап. – С. 1.

8. Матвеев, А. Марков монастырь: вчера и сегодня / А. Матвеев // Вiцебскі рабочы. – 2001. – 16 студз. – С. 3.

9. Пастэрнак, Г. М. Гісторыя віцебскага Свята-троіцкага Маркава манастыра ў працах А. П. Сапунова / Г. М. Пастэрнак // Книжное наследие А. П. Сапунова : материалы республиканской научно-практической конференции к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т. 1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 декабря 2013 г. / [редкол.: А. И. Сёмкин и др.]. – Минск : НББ, 2014. – С. 30–34.

10. Свята-Троіцкі (Маркаў) мужчынскі манастыр // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі.– Мінск : БелЭн, 2007. – С. 84–85.

11. Свято-Троицкий Марков мужской монастырь // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Нeiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 2.

12. Сергий (Василевский). Витебский Марков Свято-Троицкий мужеский монастырь : сочинение иеромонаха Сергия (Василевского), впервые опубликованное в 1862 году, дополненное предисловием, примечаниями и послесловием В. Б. Атапина в году 2015 / Сергий (Василевский). – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 111 с.

13. Смыкоўская, І. І. Пеўчы зборнік з Віцебскага Свята-Троіцкага Маркава манастыра: праблема атрыбуцыі / І. І. Смыкоўская // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, Віцебск, 22–23 кастр. 2009 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 217–223.

14. Троіцкая царква і Маркаў манастыр // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [іінш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 620–621.

15. Шышкова, Г. Віцебскі Маркаў манастыр / Г. Шышкова // Мы і час (Віцебск). – 2010. – 13 ліп. – С. 4.

16. Шышкова, Г. М. Заснаванне Віцебскага Свята-Троіцкага Маркава манастыра: час і абставіны / Г. М. Шышкова // Машеровские чтения, III: істория. Белорусская филология. Русская филология : материалы республиканской научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24–25 марта 2009 г. / редкол.: А. Л. Гладков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 31–33.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебский Марков-Троицкий монастырь

arrow Витебск. Свято-Троицкий Марков мужской монастырь